Вы тут

У тэатры імя Горкага адмянілі спектаклі — выявілі COVID-19

Тэатр імя Горкага / bycard.by

Усе спектаклі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адмененыя. У двух супрацоўнікаў выявілі каранавірус, піша TUT.by.

У прэс-службе тэатра кажуць, што стан хворых супрацоўнікаў добры. Але калектыў вырашыў не рызыкаваць здароўем калег.

Спектаклі адмененыя ўжо з сённяшняга дня, 6 кастрычніка. Квіткі можна здаць у касе тэатра (вуліца Валадарскага, 5). Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: 8 017 270-99-66 (адміністратар), 8 017 270-66-70 (каса).

Напярэдадні прадстаўнікі Мінздароўя заявілі, што ў Беларусі пачалася другая хваля COVID-19. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.