У Свіслачы ў цэнтры Мінска знайшлі труп мужчыны

У Свіслачы ў цэнтры Мінска знайшлі труп мужчыны

У Свіслачы ў цэнтры Мінска 17 сакавіка знайшлі труп мужчыны. Цела невядомага чалавека дасталі з вады вадалазы АСВОД — у 70 метрах ад берага, насупраць дома №2 па вуліцы Камуністычнай.

Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”, гэты мужчына быў апрануты ў асеннюю вопратку: чорная вятроўка, сінія джынсы, чорныя красоўкі. З выгляду загінуламу 35-40 гадоў. На целе бачныя моцныя сляды разлажэння і гэта сведчыць, што цела праляжала ў вадзе не адзін месяц.

Асобу мужчыны высвятляюць праваахоўнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі