У сувязі з гібеллю салдата ў Печах патрабуюць адстаўкі міністра абароны

У сувязі з гібеллю салдата ў Печах патрабуюць адстаўкі міністра абароны

У інтэрнэце з'явілася петыцыя за адстаўку міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова. Пад петыцыяй на сайце zvarot.by на 17-ю гадзіну падпісалася ўжо каля 500 чалавек.

Таксама аўтары петыцыі патрабуюць ад Мінабароны публічнай прававой ацэнкі трагедыі з салдатам Аляксандрам Коржычам, якога знайшлі павешаным 3 кастрычніка. 

Як паведамлялася раней, сваякі і сябры паведамляюць пра факты здзекаў з Коржыча ў вайсковай часці ў Печах. Таксама маці паведаміла, што на знойдзеным целе салдата былі сінякі, а сам ён нібыта распавядаў, як у яго адбіралі грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі