У судзе над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым дапытвалі сведак

У судзе над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым дапытвалі сведак

27 ліпеня суд Савецкага раёна Мінска аднавіў разгляд крымінальнай справы палітвязня Сцяпана Латыпава. Дапытвалі сведак. Міліцыянер "Аляксей Пятроў", які затрымліваў пратэстоўца, сказаў, што пацярпелым сабе не лічыць. Суддзя звярнуў увагу на супярэчанні ў яго паказаннях. Пятроў сказаў: "Было і прайшло". Ён падкрэсліў, што насамрэч Латыпаў не супраціўляўся.

У якасці сведкі выступіла і былая жонка абвінавачанага Кацярына Саенка. Яна яго ахарактарызавала выключна станоўча. "Сцёпа — самы лепшы чалавек, з адкрытай душой і добрым сэрцам", — сказала яна. І дадала, што ён "шмат зрабіў для гэтай краіны".

Суддзя прапанаваў Сцяпану Латыпаву задаць пытанне сведку. "Сведка, вам вядома, што абвінавачаны пражыў з вамі лепшыя гады свайго жыцця?", — сказаў/спытаў ён. Суддзя за гэта зрабіў Латыпаву заўвагу.

Латыпава затрымалі ў верасні 2020-га ў яго двары каля знакамітага мурала з "Дыджэямі Пераменаў" ў сталіцы. Суд над ім пачаўся 1 чэрвеня 2021 года. Сцяпан Латыпаў сказаў на працэсе пра катаванні, а потым паспрабаваў учыніць суіцыд — уваткнуў у горла асадку. Палітвязня шпіталізавалі, а потым адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу. Згодна з заключэннем эксперта, Латыпаў псіхічнымі захворваннямі не пакутуе.

Палітвязня абвінавачваюць па трох артыкулах: "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў", "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".

Анлайн з суда вядзе "Новы час".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі