У сувязі з крызісам у гаспадарчых судах Беларусі можа павялічыцца колькасць справаў аб спагнанні пазык і банкруцтве. Такое меркаванне выказаў старшыня Вышэйшага дзяржаўнага суда (ВДС) Віктар Камянкоў.
Паводле ягоных словаў, паколькі "многія прадпрыемствы, асабліва якія працуюць на імпарт, ужо маюць праблемы, гэта адаб'ецца на працы судоў", — сказаў В.Камянкоў.
Ён зазначыў, што штогод справы па неплацяжах складаюць 80% справаў у гаспадарчых судах. Іх колькасць у снежні і студзені вырасла прыкладна ў паўтары разы.
В.Камянкоў падкрэсліў, што ВГС ставіць задачу скараціць колькасць
справаў аб банкруцтве: "Працэдура санацыі можа доўжыцца да 10 гадоў".
В.Камянкоў лічыць неабходным "працаваць з дзяржорганамі для таго, каб
яны да суда прымалі рашэнне аб санацыі прадпрыемства ці яго ліквідацыі".
БелаПАН.