У суботу — мокры снег і туман, а 8 сакавіка да +10

У суботу — мокры снег і туман, а 8 сакавіка да +10

У бліжэйшыя суткі, 5 сакавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па ўсходзе краіны прагназуецца снег, мокры снег, у асобных раёнах магчымае наліпанне мокрага снегу. Удзень месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць невялікія ападкі.

Месцамі па краіне чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень прагназуецца ад нуля да плюс 6, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Толькі ўвечары ў нядзелю пацяплее, але магчымы дождж. На пачатак наступнага тыдня сіноптыкі перадаюць пацяпленне. Ужо днём 7 і 8 сакавіка чакаецца да +8 і +10 градусаў. На першы працоўны дзень тыдня — сераду 9 сакавіка гэтак жа перадаюць цёплае надвор'е да +10 градусаў, але ўвесь тыдзень магчымыя дажджы.

У суботу — мокры снег і туман, а 8 сакавіка да +10

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі