У суботу ў Беларусі пройдзе мокры снег з дажджом, удзень будзе да +4

У суботу ў Беларусі пройдзе мокры снег з дажджом, удзень будзе да +4

У бліжэйшыя суткі, 20 лютага, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі