У суботу ў Беларусі пройдуць дажджы з мокрым снегам

У суботу ў Беларусі пройдуць дажджы з мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 29 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пройдуць дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам, магчымы слабы галалёд. Удзень у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 7-12 метраў за секунду. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах магчымыя парывы да 15-20 метраў за секунду.

З-за моцнага ветру сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень бяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень — плюс 3-8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі