У суботу ў Беларусі месцамі чакаецца да 27 градусаў марозу

У суботу ў Беларусі месцамі чакаецца да 27 градусаў марозу

У суботу, 23 студзеня, у Беларусі ўстановіцца халоднае надвор'е. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 15-22 марозу, пры праясненнях — да 23-27 градусаў са знакам мінус. У дзённыя гадзіны будзе 8-13 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — 14-17 марозу.

Вецер будзе няўстойлівы, 1-6 метраў за секунду. Што да ападкаў, дык заўтра пройдзе невялікі снег, і толькі ў асобных раёнах.

Марознае надвор'е захаваецца і ў нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі