У суботу ў Беларусі будзе да 31 цяпла, дажджы і навальніцы

Уначы ў суботу, 14 чэрвеня, на захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень ападкі прагназуюцца ў многіх раёнах нашай краіны. Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 8 градусаў вышэй за нуль на ўсходзе да 17 цяпла па Брэстчыне, у дзённыя 25-31 градус са знакам плюс.

БЕЛТА адзначае, што сіноптыкі папярэджваюць пра высокі ўзровень небяспекі пажараў амаль па ўсёй Беларусі ў суботу і нядзелю. У асобных раёнах Гомельскай вобласці аб'явілі надзвычайную небяспеку пажараў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі