У суботу спёка паступова пачне адступаць, прагназуюцца навальніцы

У суботу спёка паступова пачне адступаць, прагназуюцца навальніцы

У суботу, 26 чэрвеня, спёка ў Беларусі паступова пачне адступаць. Аднак на ўсходзе тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе ад +30 да +36 градусаў (найбольш спякотна будзе на Гомельшчыне). На захадзе прагназуецца ад +23 да +26 градусаў, у Мінску — 26-28 цяпла. У начныя гадзіны чакаецца ад +16 у Гродне да +22 у Віцебскай і Гомельскай абласцях (у сталіцы — ад +17 да +19 градусаў).

Амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску) пройдуць дажджы і навальніцы, месцамі — моцныя залевы і град. Шквалісты вецер падчас навальніц можа дасягаць 15-20 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі