У суботу на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +29
У бліжэйшыя суткі, 10 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.
Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе 6-8 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 20-26 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 29, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.