У Старых Дарогах буксіравалі цягач, вайсковец-кантрактнік атрымаў цяжкую траўму

У Старых Дарогах буксіравалі цягач, вайсковец-кантрактнік атрымаў цяжкую траўму

У Старых Дарогах у адной з вайсковых частак буксіравалі гусенічны цягач, вайсковец-кантрактнік атрымаў цяжкую траўму. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік. За пацярпелым з Мінска адправілі рэанімацыйны аўтамабіль Галоўнага клінічнага медцэнтра.

Гаўрусік падкрэслівае, што кантрактнік "парушыў тэхніку бяспекі пры эксплуатацыі гусенічнага цягача, які буксіраваўся". Вядома, што мужчына служыць па кантракце ўжо два гады. Па факце здарэння ў Старадарожскім гарнізоне праводзіцца праверка.

У беларускім войску кожны чацвёрты вайсковец — кантрактнік. У Мінабароны кажуць, што кантрактнікі дапамагаюць падтрымліваць баявую гатоўнасць "на неабходным узроўні". Летась у беларускім войску зафіксавалі тры суіцыды, іх учынілі якраз вайскоўцы-кантрактнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі