У справе Шарамета дапытаныя больш за 500 чалавек

У справе Шарамета дапытаныя больш за 500 чалавек

У расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета праваахоўнікі дапыталі больш за 500 чалавек. Як і раней, следства адпрацоўвае чатыры версіі. Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Вадзім Траян, перадае "Украінская праўда".

Па яго словах, ніводная з ранейшых версіяў забойства пакуль не адкінутая. Разам з тым, зазначыў Траян, цяпер складана лічыць якую-небудзь з наяўных версій за асноўную.

Па словах праваахоўніка, следчыя вывучылі каля 2 Гб відэа, забраных з камер відэаназірання каля месца трагедыі. Ён дадаў, што раней следства мела 3 Гб відэаздымак, цяпер дадаткова атрымалі яшчэ 2 Гб.

Забойства Паўла Шарамета, журналіста беларускага паходжання, адбылося 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль, у якім ехаў Шарамет, быў падарваны самаробным выбуховым прыстасаваннем.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі