У спіс палітвязняў дададзены яшчэ 7 чалавек

У спіс палітвязняў дададзены яшчэ 7 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў аўторак яшчэ 7 чалавек.

Гэта Арцём Пархамовіч, Юлія Лаптановіч, Дзмітрый Каханоўскі, Віталь Бандарук, Ілля Дубскі, Ірына Гарашына і Сяргей Вінакураў.

Большасць з іх асуджаная за распальванне варожасці ці варажнечы, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, абразу ці пагрозу гвалтам у дачыненні да прадстаўніка ўлады, а таксама групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак. У некаторых з новых палітвязняў ў крымінальных справах значыцца здзек з дзяржсімвалаў, незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных дадзеных, неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", Lawtrend, "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, "Ідэнтычнасць і права".

Агулам у Беларусі цяпер 869 прызнаных палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі