У "Спартыўнай панарамы" новы галоўны рэдактар — былы сілавік

У “Спортивной панорамы” новый главный редактор — бывший силовик

Калектыву газеты "Спартыўная панарама" — друкаванага органа Мінспорту — прадстаўлены новы галоўны рэдактар. Ім стаў Уладзімір Пехцераў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла крыніца з Міністэрства спорту і турызму.

Уладзіміру Пехцераву 46 гадоў. Ён скончыў Сувораўскае вучылішча ў Мінску і журфак Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Да прызначэння галоўным рэдактарам "СП" працаваў у прэс-службах Дзяржаўнага мытнага камітэта і Белдзяржхарчпрама, а таксама ў Міністэрстве інфармацыі. Захапляецца фатаграфіяй і актыўна стасуецца з сябрамі на сваіх старонках у сацсетках.

У “Спортивной панорамы” новый главный редактор — бывший силовик
Скрыншот са старонкі Уладзіміра Пехцерава ў Facebook

"Спартыўная панарама" — найстарэйшае спартыўнае выданне краіны. Да 1995 года выдавалася пад назвай "Фізкультурнік Беларусі". Больш за дзесяць гадоў галоўным рэдактарам выдання быў Віктар Рабінін. Аднак год таму ён пакінуў сваю пасаду (абавязкі галоўрэда прыняў Віктар Ізотаў). Незадоўга да гэтага журналісты сайта "Трыбуна" выкрылі плагіят Рабініна. Зрэшты, афіцыйна яго сыход з газеты і расследаванне "Трыбуны" не звязваліся.

Экс-рэдактар ​​без працы не застаўся. Калі верыць сайту Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры БДУФК, Віктар Рабінін працуе там метадыстам у аддзеле навукі і інфармацыйнага забеспячэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі