У Сочы затрымалі падазраваных у збіцці на пляжы беларуса

У Сочы затрымалі падазраваных у збіцці на пляжы беларуса

У Сочы "па гарачых слядах" затрымалі чацвярых падазраваных у збіцці на пляжы беларуса. Гэта ахоўнікі мясцовага пляжу "Фрэгат". Як паведамляе прэс-служба МУС РФ, распачатая крымінальная справа аб хуліганстве. Праводзіцца папярэдняе расследаванне.

Бойка на сочынскім пляжы адбылася 3 ліпеня. У ёй пацярпеў беларускі самбіст Мікіта Гараеў. Яго малодшыя сёстры, дзяўчынкі 6 і 14 гадоў, здымалі ролік для сацсетак — раздавалі на пляжы садавіну. Ахоўнікі пляжу ўбачылі ў іх сваіх сваіх канкурэнтаў (заявілі пра "незаконны гандаль"), груба запатрабавалі пакінуць пляж. Гараеў за сясцёр заступіўся. Але на яго напала каля дзясятка чалавек з палкамі і жалезнай арматурай у руках. 23-гадовы беларус быў збіты і трапіў у бальніцу. У мэрыі Сочы заявілі, што пацярпелыя атрымаюць дапамогу, у тым ліку кампенсацыю з боку ўласніка пляжнай тэрыторыі.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі