У Смаргоні залілі каток проста на снезе (фота)
![У Смаргоні залілі каток проста на снезе (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/smarhon-0401-1.jpg.webp?itok=YplcgAuf)
У Смаргоні лядовы каток прыняліся заліваць прама на снег і біты лёд, піша сайт sportnaviny.com. Пры гэтым Аляксандр Лобан, які ўзначальвае раённы спорткамітэт, спрачаўся з гараджанамі, якія настойвалі на тым, што снег трэба прыбраць перад заліваннем, і нават прапаноўвалі сваю дапамогу. Спартыўны чыноўнік заявіў, што гарачая вада зраўнуе ўсе няроўнасці.
Як стаў выглядаць каток пасля заліўкі, можна пабачыць на фота.
Дарэчы, хакей у Смаргоні не першы раз трапляе ў кур'ёзныя навіны. На пачатку снежня вялікі розгалас атрымала відэа таго, як юныя хакеісты трэніруюцца на дне закінутага басейна.
Фота: sportnaviny.com