У Слуцку збілі трох школьнікаў і знялі гэта на відэа

У Слуцку збілі трох школьнікаў і знялі гэта на відэа

У цэнтры Слуцка хуліганы збілі трох школьнікаў і знялі гэта на відэа. Здарэнне адбылося 10 сакавіка. Як інфармуе сайт kurjer.info, жыхарка адной з вёсак папрасіла 15-гадовага суседа пагаварыць з маладым чалавекам, які надакучыў ёй тэлефанаваннямі і паведамленнямі ў сацсетках. Хлопцы дамовіліся сустрэцца ў Слуцку. Вясковец узяў з сабой двух братоў. На сустрэчы іх сустрэлі каля 20 чалавек.

Збітыя трое юнакоў трапілі ў бальніцу, аднаго з іх ужо выпісалі. Сваякі звярнуліся ў міліцыю.

Увага, на відэа бойкі прысутнічае ненарматыўная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі