У Слуцку загінуў незвычайны кот, які жыў у танку, усталяваным на пастаменце. Адзін з мясцовых жыхароў распавёў kurjer.info, што днямі жывёлу збіла машына. Здарылася гэта недалёка ад месца, дзе ён жыў.
Слуцкае выданне распавядала пра ката-танкіста ў снежні. Ён з'явіўся ў скверы ў канцы лета — хтосьці яго выкінуў. Журналісты спадзяваліся, што жывёла, якая стала знакамітай, знойдзе свой дом і добрых гаспадароў.

