У Слуцкім раёне афіцэр міліцыі атрымаў нажавое раненне

У Слуцкім раёне афіцэр міліцыі атрымаў нажавое раненне

У Слуцкім раёне афіцэр міліцыі атрымаў нажавое раненне. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, удзень 10 чэрвеня ў адной з вёсак ён спрабаваў затрымаць п'янага 32-гадовага мужчыну, але той адчайна супраціўляўся. Ён не хацеў ехаць у ізалятар часовага ўтрымання для далейшага накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Мужчына дастаў нож і стаў пагражаць міліцыянеру ім, калі той паспрабуе яго затрымаць, а пасля разбіў акно і скокнуў у яго. Афіцэр яго дагнаў, а нязначнае нажавое раненне рукі атрымаў, калі выбіваў халодную зброю з рукі зламысніка.

У дачыненні вяскоўца распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. Паведамляецца, што раней ён ужо нападаў на міліцыянераў, нават у раённым аддзеле міліцыі некалькі разоў ударыў аператыўнікаў. За гэтыя ўчынкі яго судзілі. Больш за 40 разоў мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі