Вы тут

У Слоніме прадаецца сінагога 1642 года

Слонімская сінагога / racyja.com

Аддзел культуры Слонімскага райвыканкама выставіў на продаж сінагогу, паведамляе "Рыдыё" Рацыя ". Закінуты будынак 1642 года пабудовы выкананы ў стылі барока.

Сінагогу ў Слоніме планавалі аднавіць з 1990-х гадоў. Быў нават план будаўніцтва рэспубліканскага музея яўрэйскага мастацтва ў Беларусі ў сінагозе, які рэалізаваць не выйшла.

Да цяперашняга часу пытанне захавання самага старога помніка ў Слоніме, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, застаецца нявырашаным. І цяпер ён прадаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.