Вы тут

У штабе Бабарыкі думаюць над рэгістрацыяй палітычнай партыі

Віктар Бабарыка / vk.com/viktar_babaryka

У штабе патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі думаюць над рэгістрацыяй палітычнай партыі. Пра гэта 8 ліпеня падчас традыцыйнага стрыму распавяла Марыя Калеснікава, яго каардынатар. У яе запыталіся наконт таго, ці збіраюцца зарэгістраваць партыю?

"Такі план ёсць, — кажа Калеснікава. — Нічога больш падрабязнага я пакуль сказаць не магу, таму што гэта складаны і працяглы працэс".

Віктар Бабарыка і яго сын, кіраўнік ініцыятыўнай групы Эдуард Бабарыка былі затрыманыя 18 чэрвеня. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, экс-банкіра абвінавачваюць і ў "адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам", і ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў", і "даванні хабару паўторна або ў асабліва буйным памеры".

Праваабарончая супольнасць прызнала Віктара Бабарыку палітвязнем. 14 ліпеня стане вядома, ці будзе ён зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.