У сераду ў Беларусі чакаюцца невялікія дажджы, туман

У сераду ў Беларусі чакаюцца невялікія дажджы, туман

Уначы і раніцай 4 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца туман, удзень — месцамі. Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах на поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, 3-8 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны будзе 1-6 градусаў вышэй за нуль (на Брэстчыне пры праясненнях — да 0 — мінус 2), у дзённыя гадзіны — 7-13 цяпла.

Падобнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: БЕЛТА

 

У сераду ў Беларусі чакаюцца невялікія дажджы, туман

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі