У сераду ў Беларусі будзе моцны вецер, на ўсходзе — моцны снег

Снег у Мінску, 28 сакавіка / БЕЛТА
Снег у Мінску, 28 сакавіка / БЕЛТА

У сераду, 29 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру — да 15-20 м/с (у Мінску — да 18 м/с). На ўсходзе краіны працягнуцца моцныя ападкі — снег, мокры снег і дождж. Ападкі магчымыя і ў іншых рэгіёнах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 (на захадзе — да 6 градусаў цяпла).

У сераду ў Беларусі будзе моцны вецер, на ўсходзе — моцны снег
У сераду ў Беларусі будзе моцны вецер, на ўсходзе — моцны снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі