У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

13 траўня ўдзень амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы ападкі магчымыя толькі на захадзе нашай краіны.

Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 15-18 метраў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 12-18 цяпла, на Гомельшчыне — да 22 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі