Вы тут

У сераду, 8 ліпеня, патаннелі долар і еўра

Долары і еўра / bobr.by

У сераду, 8 ліпеня, у выніку таргоў валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы знізіліся курсы долара і еўра.

Так, долар патаннеў на BYN 0,004 і стаў каштаваць 2,4399 рублі, еўра паменьшаў на BYN 0,0025, і цяпер яго можна набыць за 2,7547 рублі.

А вось курс расійскага рубля, наадварот, вырас на BYN 0,0083, і цяпер 100 расійскіх рублёў нам абыйдуцца ў 3,4301 беларускіх рублі.

-

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.