Барбарыча, Ярашэвіча асудзілі на 3 сутак арышту, Дашкевіча — на 5, Чарняка, Трухановіча, Тарнагурскага — на 10

Нагадаем, у панядзелак у Савецкім судзе сталіцы судзілі ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", затрыманых увечары 26 красавіка. Вячаслаў Дашкевіч — праваабаронца, Аляксандр Ярашэвіч і Генадзь Барбарыч (на здымку зверху) — журналісты. Ярашэвіча і Барбарыча выпусцілі на волю а 22-й гадзіне, калі скончыліся трое сутак іх знаходжання за кратамі.

Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі асуджаны на 10 сутак арышту, як і Ігар Трухановіч.

Нагадаем, што "Чарнобыльскі шлях" — гэта была жалобная акцыя, дазвол на правядзенне якой далі мінскія гарадскія ўлады.