У Сараеве адзначаюць 100 год з дня забойства эрцгерцага

З нагоды гэтай даты ў сталіцы Босніі Сараеве пройдуць спартовыя і культурныя мерапрыемствы, сярод якіх — выступ Венскага філарманічнага аркестру, інфармуе ВВС.

Сербскі нацыяналіст Гаўрыла Прынцып, які застрэліў Франца Фердынанда і яго жонку Сафію, дагэтуль з’яўляецца супярэчлівай фігурай у Босніі і Герцагавіне. На тэрыторыі Рэспублікі Сербскай, якая ўваходзіць у склад гэтай дзяржавы, сёлета паставілі помнік Прынцыпу. Тут сёння ўшануюць яго памяць.

Баснійскія сербы лічаць Гаўрылу Прынцыпа нацыянальным героем, які вызваліў Балканы ад прыгнёту Аўcтра-Венгерскай імперыі. Лідары Рэспублікі Сербскай і ўласна Сербіі байкатуюць афіцыйныя імпрэзы, якія, па іх словах, выстаўляюць сербаў адказнымі за развязванне Першай сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі