Пасля бою з беларускім баксёрам алімпійскі прызёр вырашыў скончыць кар’еру

“Я зрабіў усё, што было ў маіх сілах. Не ведаю, што адбылося. Я набраў выдатную форму і верыў, што даб'юся свайго, што мой агонь па-ранейшаму палае. Але пасля бою я вымушаны з горыччу прызнаць, што гэта не так. Надышоў час паспрабаваць сябе на іншай ніве”, — цытуе Туа Fightnews.com.



Як раней паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Усцінаў перамог Дэвіда Туа рашэннем суддзяў. Паядынак праходзіў у Новай Зеландыі.



Раней генеральны дырэктар прамоўтэрскай кампаніі братоў Клічко Аляксандр Красюк заявіў, што калі Туа атрымае ўпэўненую перамогу над Усцінавым, то будзе мець шанец пазмагацца з Віталём або Уладзімірам Клічко.



40-гадовы Дэвід Туа правёў на прафесійным рынгу 58 паядынкаў, прайграўшы толькі ў 5 з іх. Ён быў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі