У Салігорску затрымалі юнака-эксгібіцыяніста
![У Салігорску затрымалі юнака-эксгібіцыяніста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1397808077.jpg.webp?itok=Acsia0iu)
У Салігорску затрымалі юнака-эксгібіцыяніста. У пад'ездзе аднаго з жылых дамоў ён прадэманстраваў 23-гадовай мясцовай жыхарцы свае палавыя органы. Яна патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на хулігана. Міліцыянеры знайшлі падлетка па прыкметах, затрымалі яго па месцы жыхарства. Як інфармуе esoligorsk.by, ім аказаўся 15-гадовы навучэнец Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Раней у яго не было праблем з законам. Міліцыя высвятляе прычыны, чаму ён стаў эксгібіцыяністам.
У дачыненні юнака распачалі крымінальную справу, артыкул — "Хуліганства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.