У Салігорску ў чарговы раз затрымалі лідара забастоўшчыкаў

У Салігорску ў чарговы раз затрымалі лідара забастоўшчыкаў

Раніцай 20 лістапада ў Салігорску міліцыя затрымала лідара страйкаму "Беларуськалія" Анатоля Бокуна. Яго завезлі ў мясцовы РАУС, паведамляе тэлеграм-канал @stachkom.

У апошнія месяцы Бокун правёў за кратамі дзясяткі сутак. У верасні ён выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, і неўзабаве быў асуджаны яшчэ на 25 сутак за "непадпарадкаванне" і "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Пакаранне адбываў ва Уздзе, аб'яўляў за кратамі галадоўку. Але ў кастрычніку на волю Анатоля Бокуна не выпусцілі, асудзілі яшчэ на 15 сутак.

Тым часам кіраўніцтва "Беларуськалія" звольніла "за прагулы" паўсотні забастоўшчыкаў і прыгразіла звальненнем работнікам, якія таксама не будуць працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі