Адзін з лідараў страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун аб'явіў галадоўку

Адзін з лідараў страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун аб'явіў галадоўку

Сустаршыня страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун аб'явіў галадоўку. Ён адбывае 25-суткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў горадзе Узда. Зняволены, які адтуль выйшаў на волю, і паведаміў пра галадоўку. Яна пачалася 24 верасня, паведамляе прэс-служба страйкама.

Бокун асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту 21 верасня. Выязны суд адбыўся ў будынку Салігорскага РАУС. Яго прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні" і "парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Анатоль Бокун разам з групай шахцёраў у той дзень падтрымлівалі Анатоля Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на паверхню, агучыў палітычныя патрабаванні. Усю групу затрымлівалі. Толькі Бокуна пакінулі за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі