У Рызе палітык з ЕС заклікаў аб'яднацца беларускую апазіцыю

21 траўня ў Рызе, напярэдадні пачатку саміта Усходняга партнёрства, прайшла сустрэча прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі Жозэфа Доля з прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных структур. Палітык з ЕС адзначыў, што шмат еўрапейскіх палітыкаў хацелі б забыць пра беларускіх палітвязняў і проста займацца бізнесам з Беларуссю. І Еўрапейскай народнай партыі было б прасцей ім апаніраваць, калі б у беларускай апазіцыі было адзінства, адзначыў Жозэф Доль.

Вось што распавёў журналістам удзельнік сустрэчы, лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч:

"Яны цвёрда казалі, што вельмі важна, і для таго, каб уплываць на беларускае грамадства, і для таго, каб адчувалі вас суб'ектам палітыкі беларускай, еўрапейскай у еўрапейскіх структурах, вельмі важны адзіны кандыдат [ад апазіцыі]. Сапраўды, гэта важна. Я думаю, што ў нашай групе ўсе разумеюць, што гэта амаль неабходна. Але пакуль што не атрымалася. Ёсць такая праблема. Але ніхто не спрачаўся і не казаў, што "нам ён не патрэбен", што "мы пойдзем шырокім фронтам і ўсё ахопім".

Адзначым, што, акрамя Мілінкевіча, у сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сусстаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, а таксама віцэ-старшыня Еўрапейскай народнай партыі Яцак Сарыюш-Вольскі, віцэ-старшыня фракцыі ЕНП у Еўрапарламенце Сандра Калніетэ.

Больш падрабязна пра сустрэчу гл. тут.

Фота: Змітра Лукашука, naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі