У Румыніі ўпаў расійскі беспілотнік

У Румынскім муніцыпалітэце Думітра знайшлі беспілотны лятальны апарат, хутчэй за ўсё расійскага паходжання. Выявілі яго за 100 кіламетраў на поўдзень ад мяжы Украіны, піша УНІАН.

Адзін з мясцовых жыхароў паведаміў у паліцыю, што каля яго дома прызямліўся невядомы дрон. Паліцыя пачала расследаванне. 

Па фатаздымках у румынскіх СМІ можна меркаваць, што гаворка ідзе пра расійскі беспілотнік "Арлан-10". Ён выкарыстоўваецца для збору разведвальных даных і вызначэння мэтаў удару.

Гэтыя беспілотнікі распрацоўвае толькі Расія. "Арланы-10" пастаянна выкарыстоўваліся падчас канфлікту на Данбасе з 2014 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.