Вы тут

У Румыніі ў аўтакатастрофе загінулі два беларусы з атрада "Літвін"

Аварыя ў Румыніі / IPJ Brăila

У аўтакастарофе ў Румыніі загінулі два беларусы з добраахвотніцкага атрада "Літвін", які дзейнічаў у Адэсе, піша Reform.by.

Трагедыя адбылася ў аўторак каля румынскага горада Інсурэцэй. Грузавік пад кіраваннем 51-гадовага мясцовага жыхара раптам выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўто з беларусамі лоб у лоб. Пры гэтым загінулі 35-гадовы і 27-гадовы беларусы. 

Паліцыя пачала крымінальную справу аб ненаўмысным забойстве.

Атрад "Літвін" быў сфармаваны ў Адэсе з беларусаў і планаваў уступіць у тэрабарону. У яго ўваходзілі некалькі дзясяткаў чалавек. У траўні ў іх адбыўся канфлікт з байцамі палка Каліноўскага, якія абвінавацілі іх у бяздзейнасці.

Аварыя ў Румыніі / IPJ Brăila

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.