У Рудзенску жанчына рыла траншэю пад вадаправод — яе засыпала грунтам

У Рудзенску жанчына рыла траншэю пад вадаправод — яе засыпала грунтам

У Рудзенску жанчына трапіла пад абвал грунту падчас капання траншэі для вадаправоду. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося пад вечар 12 кастрычніка.

45-гадовая мясцовая жыхарка самастойна займалася пракладкай вадаправода на сваім прыватным падворку. Яна знаходзілася ў траншэі, калі на яе раптам абвалілася зямля. На дапамогу выклікалі выратавальнікаў, якія дасталі жанчыну з-пад абвалу.  Яна не пацярпела, дапамога медыкаў ёй не спатрэбілася.

Выратавальнікі Мінскай вобласці таксама выязджалі на іншы выклік з аказаннем дапамогі: у Маладзечне здарылася ДТЗ, падчас якога кіроўца апынуўся заблакаваным у аўто. Яго вызвалілі і даставілі ў лякарню з пашкоджаннямі.

Таксама ў вобласці за мінулыя суткі адбылося 6 пажараў. У іх ніхто не пацярпеў і не загінуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі