У рэйтынгу найлепшых універсітэтаў СНД БДУ заняў чацвёртае месца

У рэйтынгу найлепшых універсітэтаў СНД БДУ заняў чацвёртае месца

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апынуўся на чацвёртым месцы ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў краін — удзельніц СНД. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на апошнія вынікі рэйтынгу Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities).

У краінах СНД першае месца займае Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (216-е месца ў сусветным рэйтынгу). За ім ідуць Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (526-е) і Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (548-е).

БДУ ў сусветным рэйтынгу за студзень 2017 года займае 637-е месца. Агулам у гэтым рэйтынгу прадстаўленыя больш за 22 тысячы ўстановаў вышэйшай адукацыі. У параўнанні са жніўнем 2016 года БДУ страціў тры пазіцыі — тады ён займаў 634-е месца.

Сярод беларускіх ВНУ Белдзяржуніверсітэт займае першае месца. На другім апынуўся Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2891-я паззіцыя ў сусветным рэйтынгу), на трэцім — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3122-я пазіцыя).

Першыя месцы сусветнага рэйтынгу традыцыйна займаюць Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусетскі тэхналагічны інстытут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі