У рэгіянальных выданнях "Ганцавіцкі час" і "Информ-прогулка" — ператрусы

У рэгіянальных выданнях "Ганцавіцкі час" і "Информ-прогулка" — ператрусы

9 ліпеня працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні рэгіянальных выданняў Брэсцкай вобласці. Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" і да рэдактара @pervyjregion Паўла Дойліда. Яшчэ адзін рэдактар "Першага рэгіёна", Алег Супрунюк, не выходзіць на сувязь ужо дзве гадзіны. Па папярэдняй інфармацыі, у рэдакцыю прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Таксама праводзіцца ператрус у лунінецкім выданні "Информ-прогулка".

Ад самай раніца стала вядома пра вобшукі ў кватэры брэсцкага журналіста і шэф-рэдактара сайта-гіда Natatnik.​by Максіма Хлябца, адміністратара сайта "Виртуальный Брест" Андрэя Кухарчыка і журналісткі Onliner Настассі Занько. З якой крымінальнай справай звязаны прыход сілавікоў, пакуль невядома.

Учора па дзяржканалах распавядалася, што сілавікі праводзяць аперацыю па "зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб". А вобшукі ў рэгіянальных выданнях 8 ліпеня праводзіліся ў межах крымінальнай справы па артыкуле "Акт тэрарызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі