У Рэчыцкім раёне прыхільнік "рускага свету" рыхтаваў "юных партызан"
!["Дзіцячыя гульні" ў лагеры адпачынку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/443.jpg.webp?itok=ZTqhRx7L)
"Дзіцячыя гульні" ў лагеры адпачынку / t.me/Belorusneft_official/
У дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Марата Казея ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці правялі конкурс "Юны партызан". Непасрэдна ім займаўся мясцовы вайскова-патрыятычны цэнтр спецпадрыхтоўкі "Скіф", якім кіруе прыхільнік "рускага свету" Уладзімір Габраў. Гэта ён назваў кувалду "вагнераўцаў" "унікальным экспанатам", які перадаў у музей рэчыцкай гімназіі.
Як паведамляе прэс-служба "Беларуснафты", цяпер Габраў пераўтварыў лагер "у тэрыторыю, на якой хлопчыкі і дзяўчынкі ў камуфляжнай форме, з навучальным рыштункам праходзяць пяць "ваенных" рубяжоў, карыстаюцца радыёстанцыяй і аказваюць медыцынскую дапамогу "пацярпелым". Дзецям паказалі і "навыкі абыходжання са зброяй".
![У Рэчыцкім раёне прыхільнік "рускага свету" рыхтаваў "юных партызан"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/442_2.jpg.webp?itok=M-Kaam_2)
![У Рэчыцкім раёне прыхільнік "рускага свету" рыхтаваў "юных партызан"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/441_1.jpg.webp?itok=OMHtbkOz)
![У Рэчыцкім раёне прыхільнік "рускага свету" рыхтаваў "юных партызан"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/444_33.jpg.webp?itok=TcfXJylO)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.