Прапагандысты пачалі папулярызаваць у Беларусі кувалду "вагнераўцаў", піша "Наша ніва". Яна стала экспанатам музея ў рэчыцкай гімназіі — мясцовага вайскова-патрыятычнага цэнтра спецпадрыхтоўкі "Скіф". Кіруе ім прыхільнік "рускага свету" Уладзімір Габраў. Ён называе кувалду "ўнікальным экспанатам". На рукаятцы пакінуў аўтограф "адзін з заснавальнікаў" ПВК "Вагнер".
Згаданая ПВК ваюе супраць Украіны (ёсць загінулыя беларусы, якія ваявалі ў яе складзе). У свеце яе ўжо пачалі прызнаваць тэрарыстычнай арганізацыяй. Кувалда выкарыстоўваецца "вагнераўцамі" для пакарання сваіх "здраднікаў".