Каля моста, які абрынуўся ў Барысаўскім раёне, пакуль пабудуюць часовы мост

Мост праз раку Рава абрынуўся 19 траўня / ex-press.by​
Мост праз раку Рава абрынуўся 19 траўня / ex-press.by​

У раёне моста, які абрынуўся на аўтарозе Барысаў — Беразіно плануюць пабудаваць часовы мост, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на генеральнага дырэктара РУП "Мінскаўтадар-цэнтр" Васіля Гледку.

"Яго пабудуюць цягам двух тыдняў", — расказаў Гледка. На гэты час арганізаваны аб'езд для аўтатранспарту масай да 20 тон па суседніх дарогах. Шлях за кошт гэтага аб'езду павялічваецца на 8 кіламетраў.

Нагадаем, мост на аўтадарозе Барысаў-Беразіно праз раку Рава абрынуўся 19 траўня. Відавочцы кажуць, што ён не вытрымаў нагрузкі, калі па ім праехаў шматтонны грузавік МАЗ. Грузавік падчас здарэння страціў адзін з двух задніх мастоў, але людзі не пацярпелі.

Абставіны здарэння цяпер высвятляюць следчыя.

На месте рухнувшего моста в Борисовском районе пока построят временный мост
На месца здарэння выязджалі следчыя / @skovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі