Вы тут

У Расію не прапусцілі 13 тон беларускай салёнай салакі

Расія не прапусціла салёную салаку з Беларусі / pixabay.com

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду не прапусцілі ў Пскоўскую вобласць Расіі 12,9 тоны салёнай неразабранай салакі, вырабленай у Беларусі, паведамляе informpskov.ru. Прадукцыю везлі ў Санкт-Пецярбург.

Падчас ветэрынарнага кантролю выявіўся нездавальняючы санітарны стан грузавога адсека машыны. На яго падлозе праверка пабачыла лужы, якія па арганалептычных паказчыках нагадвалі тузлук (салёны раствор для рыбы).

Груз вярнулі ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.