У расійскім Ейску (Краснадарскі край РФ) вайсковы самалёт зваліўся на жылы дом і выбухнуў, перадае ТАСС. Звестак пра ахвяры пакуль няма.
Пілот, хутчэй за ўсё, паспеў катапультавацца.
Паводле некаторых звестак, адзначае meduza.io, самалёт быў з поўным боекамплектам. Таму на месцы аварыі прагучаў не адзін выбух.
Плошча пажару ў жылым доме ў Ейску складае 2 тысячы квадратных метраў. Паводле папярэдніх даных, пасля падзення самалёта пашкоджана 15 кватэраў. Відавочцы кажуць, што дзевяціпавярховік гарыць знізу даверху.