У расійскім Ангарску загарэўся нафтаперапрацоўчы завод

Пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Ангарску / МНС РФ
Пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Ангарску / МНС РФ

У расійскім Ангарску (Іркуцкая вобласць) загарэўся нафтаперапрацоўчы завод. Перад пажарам быў выбух. У мясцовым МНС кажуць, што папярэдняй прычынай выбуху была "загазаванасць сістэм тэхналагічнай устаноўкі".

Плошча ўзгарання склала 2,5 тысячы квадратных метраў, кажа Іркуцкі губернатар Ігар Кобзеў. У выніку выбуху і пажару загінулі два чалавекі, яшчэ пяць чалавек пацярпелі. Аднаго пакінулі ў шпіталі, астатніх адправілі на амбулаторнае лячэнне. Расійскія паблікі пішуць, што "ад ударнай хвалі ў суседніх дамах паваліліся столі". Аднак Кобзеў сцвярджае, што ўлады правялі абследаванне ў найбліжэйшых дамах і "пашкоджанняў не выяўлена".

У апошнія тыдні ў Расіі пачасціліся НЗ на прадпрыемствах і гандлёвых аб'ектах: згарэлі два буйныя гандлёвыя цэнтры. Пажар тушылі і на шынным прадпрыемстве ў Барнауле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі