Рэзервуары з дызелем ў Бранскай вобласці загарэліся пасля "пападання боепрыпасу"

Плошча пажару была вялікай, але бранскія ратавальнікі кажуць, што ўжо ліквідавалі ўзгаранне / focus.ua
Плошча пажару была вялікай, але бранскія ратавальнікі кажуць, што ўжо ліквідавалі ўзгаранне / focus.ua

Пажар на дызельным камбінаце ў Бранскай вобласці пачаўся пасля пападання ў рэзервуар з нафтапрадуктамі "нявызначанага боепрыпасу", пішуць расійскія "Известия" са спасылкай на крыніцу ў надзвычайных службах. Боепрыпас быў скінуты з беспілотніка. Быў выбух, пасля чаго загарэўся адзін рэзервуар — на момант інцыдэнту ён быў поўны, у ім знаходзіліся 5 тысяч тон паліва. Потым загарэліся яшчэ два.

Раней кіраўнік рэгіёну Аляксандр Багамаз казаў, што плошча пажару складае 1800 кв.м. Да тушэння прыцягнута больш за 80 чалавек і 30 адзінак тэхнікі, у тым ліку пажарны цягнік. Звестак пра пацярпелых пакуль няма. Мясцовыя ратавальнікі кажуць, што ўжо ліквідавалі ўзгаранне.

Адзначым, што Бранская вобласць мяжуе з Украінай і Беларуссю. Камбінат, дзе гараць цыстэрны, знаходзіцца ў Суражскім раёне — гэта на мяжы з Магілёўскай вобласцю РБ.

Резервуары с дизелем в Брянской области загорелись после "попадания боеприпаса"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі