У Расіі заявілі, што сухое малако з Беларусі разбаўлялі... мелам

У Расіі заявілі, што сухое малако з Беларусі разбаўлялі... мелам

Рассельгаснагляд агучыў вынікі лабараторнага аналізу прадукцыі Любанскага філіялу Слуцкага сыраробчага камбінату. Высветлілася, што сухое малако ўтрымлівае пабочныя рэчывы — антыбіётыкі і танную сыравіну. У апошнім выпадку ёсць падазрэнні, што гэта — сыроватка, мука ці мел.

Таксама расіяне знайшлі і лекавы прэпарат метранідазол (у прадукцыі Любанскага і Капыльскага філіялаў слуцкага прадпрыемства). Выяўленыя і іншыя парушэнні. Адзначаецца, што прадукцыя Слуцкага сыраробчага камбінату трапіла пад узмоцнены лабараторны кантроль у снежні 2015-га, калі некалькі разоў выяўляліся адхіленні малочнай прадукцыі ад нормаў паказчыкаў бяспекі і якасці.

У гэты раз прадукцыю везлі ў Маскву. Расійскі бок ужо праінфармаваў пра здарэнне Дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі