У Расіі забараняюць сэкс-аб’явы

Дакумент забараняе размяшчаць у СМІ аб'явы аб аказанні сэксуальных паслуг. Змены будуць унесены ў закон РФ аб СМІ, паведамляюць інфармагенцтвы.

У тэксце дакумента гаворыцца, што размяшчэнне ў СМІ аб'яў аб паслугах сэксуальнага характару будзе накладацца штраф ад 2,5 тысяч, да 100 тысяч расійскіх рублёў, у залежнасці ад таго, хто змясціў аб’яву – фізічная, альбо юрыдычная асоба.

Да “рэкламы сэксуальных паслуг” расійскія парламентарыі аднеслі таксама аб’явы аб “арганізацыі вольнага часу, прадастаўленні апартаментаў, саунаў, масажы, забеспячэнні суправаджэння, паказу стрыптыза".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі