У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася
![Васьмікласніца прыйшла ў гімназію са стрэльбай свайго бацькі (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/strelba.jpg.webp?itok=3oUs-NvD)
Васьмікласніца прыйшла ў гімназію са стрэльбай свайго бацькі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася. Здарэнне адбылося ў чацвер у Бранску. Паводле папярэдніх звестак, дзяўчынка прыйшла ў гімназію №5 са стрэльбай свайго бацькі, зайшла ў адзін з класаў на 4-м паверсе, дзе ішоў урок біялогіі (у класе была яе сястра-блізнятка), і зрабіла некалькі стрэлаў. Параненыя пяць чалавек, у тым ліку трое хлопцаў (стан большасці сярэдняй ступені цяжкасці, у цяжкім стане адзін з хлопцаў).
Мясцовыя ўлады паведамлялі пра двух загінулых. У іх лік, верагодна, уваходзіць і згаданая васьмікласніца. Загінула яшчэ адна дзяўчынка.
Высветлілася, што каля ўваходу ў навучальную ўстанову дзяжурыў ахоўнік, а ўстаноўленыя рамкі металадэтэктара былі адключаныя. Праз гэта гімназістка, якая зладзіла стральбу, змагла пранесці зброю, схаваўшы яе ў тубусе. У яе быў таксама паляўнічы нож.
Пра матывы ўчынку дзяўчынкі інфармацыі пакуль няма. Па некаторых звестках, апошнім часам хлопчыкі жартавалі над ёй. Па іншых даных, у дзяўчынак быў канфлікт з-за хлопца.
У кватэры васьмікласніцы прайшоў ператрус, яе бацьку забіралі на допыт.
![У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/12123.jpg.webp?itok=4dHQwIyg)
![У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/8_20.jpg.webp?itok=MkC2tf_K)
![У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/76_2.jpg.webp?itok=wgoioGqE)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.