У Расіі колькасць ахвяраў "Баярышніка" вырасла да 63 чалавек

У Расіі колькасць ахвяраў "Баярышніка" вырасла да 63 чалавек

Ад атручвання канцэнтратам "Баярышнік" у Іркуцку памерлі ўжо 63 чалавекі, 109 пацярпелі. Такія лічбы назвала міністэрства аховы здароўя Іркуцкай вобласці Расіі. У лякарнях з атручваннямі яшчэ застаюцца 37 чалавек, перадае Бі-Бі-Сі.

Масавае атручванне адбылося ў нядзелю. Паведамлялася, што ўсе людзі, якія атруціліся, жылі ў адным мікрараёне Іркуцка. Паводле інфармацыі спецыялістаў, у складзе канцэнтрату для ваннаў "Баярышнік" апынуўся антыфрыз і метанол, смяротны нават у невялікіх колькасцях.

Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу з нагоды масавага атручвання. Па ёй затрыманыя ўжо 12 чалавек. Пераважна гэта бізнэсоўцы і іх работнікі, якія нелегальна прадавалі гэты канцэнтрат.

Уладзімір Пуцін 21 снежня прапанаваў павысіць акцызы на спіртазмяшчальную прадукцыю. Таксама ён прапанаваў увесці акцызы на шэраг відаў прадукцыі, якія цяпер не маюць іх, накшталт згаданага канцэнтрату "Баярышнік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі